Вучоная Кацярына Кобец доўга і з захапленнем можа расказваць аб малекулярнай генетыцы. Паколькі, на яе думку, менавіта за гэтай навукай будучыня, паведамляе [1] БелТА.
«Яна цяпер развіваецца хуткімі тэмпамі, але ўсё роўна пакуль больш падобна да прорвы, у якой тоіцца шмат нязведанага», — адзначае Кацярына Кобец.
Асабіста ёй цікава спадчынная схільнасць чалавека да аднаго з самых распаўсюджаных захворванняў стагоддзя — астэапарозу. Пры гэтым захворванні скелет становіцца слабым: косці схільны да пераломаў нават пры невялікіх траўмах. Астэапароз называюць «ціхай эпідэміяй» ХХІ стагоддзя і цяпер яго выяўляюць у двух з трох беларусаў пасля 50-60 гадоў.
За 10 гадоў Кацярына правяла шмат даследаванняў на гэту тэму. Іх вынікі апублікаваны ў многіх навуковых часопісах, у тым ліку за мяжой. Нядаўна яна выступіла на Расійскім кангрэсе па астэапарозе і заняла першае месца ў конкурсе маладых вучоных.
Што аб «ціхай эпідэміі» за доўгія гады работы зразумела Кацярына Кобец, якія парады яна дае тым, хто хоча надоўга захаваць косці трывалымі, і якім нечаканым хобі аддае ўвесь свой вольны час — аб гэтым вучоная расказвае ў праекце «Беларусы ў кадры».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/proryvnye-otkrytija-proishodjat-na-grani-paradoksa-molodaja-uchenaja-o-vazhnosti-umenija-othodit-ot-546542-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kobec
[3] https://zviazda.by/be/tags/malekulyarnaya-genetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka