У Белгідрамеце працуюць над мадэрнізацыяй лікавай мадэлі прагнозаў надвор’я. Пра гэта распавяла на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Кузьміч, перадае [1] БелТА.
Як адзначыла спецыяліст, паспяховасць любой службы залежыць ад выкарыстаных у працы тэхналогій. Белгідрамет разумее неабходнасць укаранення новых распрацовак і крыніц інфармацыі, у сувязі з чым актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі розных навуковых прац.
«Сумесна з Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі мы рэалізуем праект па мадэрнізацыі лікавай мадэлі прагнозаў надвор’я, якая выкарыстоўваецца ў нас у Белгідрамеце. Гэта выконваецца для павышэння дакладнасці і апраўдвальнасці прагнозаў надвор’я», — адзначыла Святлана Кузьміч.
Паводле яе слоў, раней у гэтую мадэль акрамя дадзеных метэаралагічных станцый і гідралагічных пастоў дадалі яшчэ дадзеныя метэаралагічных радыёлакатараў.
«На дадзены момант мы працуем над укараненнем у лікавую мадэль дадзеных тэмпературна-ветравых профілемераў, якія былі закуплены намі раней», — падкрэсліла спецыяліст.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belgidromet-moderniziruet-chislennuju-model-prognoza-pogody-dlja-povyshenija-tochnosti-546673-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belgidramet
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/madernizacyya