У Беларусі праводзяцца даследаванні па паэтапнай адмове ад палімернай упакоўкі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла загадчыца аддзела абыходжання з адходамі РУП «Белніц „Экалогія“»; прадстаўніца Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Кацярына Бацян, паведамляе [1] БелТА.
«Наша арганізацыя займаецца вузканакіраванымі відамі дзейнасці. Мы працуем над сацыяльна-эканамічным аналізам паэтапнай забароны вытворчасці палімернай упакоўкі з магчымым яе замяшчэннем», — распавяла Кацярына Бацян. Мэта гэтага даследавання — магчымасць пераўзбраення прадпрыемстваў і пераходу на шматабаротную, або арганічную ўпакоўку, адзначыла яна.
«Даследаванні вядуцца ўжо другі год, у 2023 годзе мы працягваем гэтую працу сумесна з усімі прадпрыемствамі Беларусі. Гэта неабходна для таго, каб ацаніць усе эканамічныя рызыкі і ў цэлым зразумець магчымасці прадпрыемстваў па пераходзе ў найбліжэйшай будучыні на альтэрнатыўны від упакоўкі», — падкрэсліла спецыяліст.
Паводле яе слоў, гэтую працу Белніц «Экалогія» праводзіць разам з Інстытутам эканомікі Расійскай акадэміі навук, а яе заказчыкам выступае Еўразійская эканамічная камісія.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/eksperty-otsenjat-vozmozhnost-belorusskih-predprijatij-perejti-na-alternativnyj-vid-upakovki-546700-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/palimernaya-upakouka
[3] https://zviazda.by/be/tags/raspracouka