На чэмпіянаце Беларусі па гандболе адбыліся матчы чарговага тура, паведамляе [1] БелТА.
Адзін з галоўных фаварытаў жаночага першынства дзеючы чэмпіён краіны «Гомель» выйшаў на першае месца, калі перамаглі на сваёй арэне выхаванак РДВАР з лікам 36:24. У Бабруйску гандбалісткі мясцовай «Бярэзіны» перайгралі брэсцкі клуб «Вікторыя-Бярэсце» з вынікам 37:32. Спартсменкі «Гараднічанкі» на сваёй арэне ўзялі верх над «Віцяблянкай» — 30:24.
Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «Гомель» — 28 ачкоў (15 матчаў), «БНТУ-БелАЗ» — 26 (14), «Бярэзіна» — 12 (15), «Вікторыя-Бярэсце» — 11 (14).
Лідар мужчынскага чэмпіянату мінскі СКА абыграў на выездзе гандбалістаў «Гомеля» з лікам 36:31. Чэмпіён краіны «Мяшкоў Брэст» у сябе дома быў мацнейшы за магілёўскі клуб «Машэка» — 37:23.
Цяпер у СКА 32 ачкі пасля 17 праведзеных гульняў, «Мяшкоў Брэст» мае ў сваім актыве 29 балаў, згуляўшы на адзін матч менш, трэцім ідзе «Гомель», у якога 18 ачкоў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/gandbolistki-gomelja-vyshli-na-pervoe-mesto-v-chempionate-belarusi-546704-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gandbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-0