Два супрацоўнікі міліцыі загінулі ў аварыі ў Навагрудскім раёне, паведамілі [1] ў ТГ-канале МУС.
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Навагрудскім раёне. У выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам двух легкавікоў загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі Ленінскага РАУС Гродна.
На дадзеным этапе, адзначылі праваахоўнікі, на месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Спецыялісты высвятляюць абставіны трагедыі.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya