«Белавія» увайшла ў тройку лідараў па пунктуальнасці сярод авіякампаній па версіі Міжнароднага аэрапорта Кальцова (Екацярынбург), паведамілі [1] ў прэс-службе авіякампаніі.
«Міжнародны аэрапорт Кальцова склаў рэйтынг пунктуальнасці авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў Екацярынбург. Па выніках мінулага года ў тройку лідараў увайшла «Белавія», — распавялі ў прэс-службе.
Пры ацэнцы ўлічваўся час затрымак (затрымкай лічылася адхіленне больш чым на 15 хвілін ад раскладу, калі на гэта не паўплывалі метэаўмовы).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/belavia_official
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekacyarynburg
[4] https://zviazda.by/be/tags/statystyka