У «Раўбічах» працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе [1] БелТА.
Чарговы раз на подыум турніру паднялася Дзінара Алімбекава-Смольская, яна лідзіруе ў агульным заліку Кубка. Пасля другога агнявога рубяжа беларуска, якая не дапусціла ніводнай памылкі, апярэджвала бліжэйшую з саперніц на 14 секунд. Аднак па ходзе апошняга круга перавагі Дзінара пазбавілася і ў выніку на фінішы Алімбекава-Смольская аказалася другой, уступіўшы тры секунды расіянцы Ірыне Казакевіч. Трэці час дня паказала Тамара Дзербушава.
Удзел у жаночым спрынце прынялі яшчэ пяць прадстаўніц Беларусі. Дар’я Кудаева заняла 16-е месца, Ірына Кручынкіна-Шаклеіна стала 22-й, Юлія Кавалеўская — 23-я, Вікторыя Хадасевіч — 25-я, Адэліна Сабітава — 27-я сярод 28 спартсменак.
Пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прадоўжыцца заўтра дзвюма гонкамі праследавання, мужчыны стартуюць у 11.00, жанчыны — у 14.00. Праграму спаборніцтваў у «Раўбічах» закрыюць два мас-старты 29 студзеня.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/dinara-alimbekova-smolskaja-stala-vtoroj-v-sprinte-na-etape-kubka-sodruzhestva-po-biatlonu-v-raubichah-546814-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dynara-alimbekava-smolskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[4] https://zviazda.by/be/tags/raubichy-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/kubak-sadruzhnasci