У Рэспубліцы Алтай стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце «Кубак курорта «Манжэрок», паведамляе [1] БелТА.
Удзел у турніры прымаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Ірана, Аргенціны і Сербіі. У стартавы дзень Кубка былі разыграны ўзнагароды ў слаламе, па выніках спаборніцтваў у дзяўчат на п’едэстал паднялася наймацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава. Беларуска паказала лепшы час на другой трасе, але з-за паўсекунднага адставання ад лідара ў першай спробе да перамогі Шканавай па суме двух заездаў не хапіла ўсяго 0,06 хв. Уладальніцай золата стала расіянка Віталіна Гірына.
Заўтра ў Манжэроцы адбудуцца спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын. З 29 па 31 студзеня ў гэтым жа месцы пройдзе чарговы этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце.
Фота: НАК
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskaja-gornolyzhnitsa-marija-shkanova-vyigrala-serebro-mezhdunarodnogo-turnira-na-altae-546923-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kubak-kurorta-manzherok
[3] https://zviazda.by/be/tags/altay
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryya-shkanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/garnalyzhny-sport