Дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў пасланні ў адказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, паведамляе [1] БелТА.
«Паважаны Садыр Нургажоевіч, дзякую вам за пасланне і цёплыя віншаванні ў сувязі з 30-годдзем з дня падпісання Статута Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Цалкам падзяляю вашу кропку гледжання, што Садружнасць склалася як прадстаўнічае інтэграцыйнае аб’яднанне на постсавецкай прасторы, якое адыгрывае значную ролю ў развіцці дыялогу паміж дзяржавамі-удзельнікамі на аснове іх гістарычнай агульнасці. У цяперашні час дзейнасць аб’яднання набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі, міру і эканамічнай стабільнасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што за гады старшынства Кыргызстана сумесная работа стане важкім укладам у далейшае развіццё СНД, павышэнне дабрабыту ўсіх народаў Садружнасці.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і поспеху ў стваральнай працы, а ўсім жыхарам Кыргызстана — росквіту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-dejatelnost-sng-priobretaet-osoboe-znachenie-dlja-regionalnoj-bezopasnosti-i-stabilnosti-546935-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/snd