У Мінску пільная пенсіянерка падманула тэлефонных аферыстаў і дапамагла затрымаць іх кур’ера, паведамілі [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пенсіянерцы на хатні тэлефон паступіў званок, што яе ўнучка нібыта трапіла ў ДТЗ. Жанчына зрабіла выгляд, што паверыла і пагадзілася перадаць ашуканцам буйную суму. Прызначыўшы сустрэчу, яна неадкладна патэлефанавала ў міліцыю. Чакаючы кур’ера, пенсіянерка працягвала размаўляць па тэлефоне з куратарам. Заяву, якую ёй прадыктавалі, а таксама Br10 тыс. і 15 тыс. расійскіх рублёў жанчына павінна была скласці ў пакет з рэчамі.
16-гадовага першакурсніка сталічнага каледжа з доказамі злачынства затрымалі праваахоўнікі. Хлопец распавёў, што падпрацоўку кур’ерам знайшоў у ТГ-канале. Атрымаўшы першы заказ, выехаў па паказаным куратарам адрасе, дзе і быў затрыманы. Распачатая крымінальная справа за махлярства.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/10259
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva