У Лунінецкім раёне пры пажары ў жылым доме загінуў мужчына 1949 года нараджэння, перадае [1] БелТА.
Узгаранне адбылося ўвечары 27 студзеня ў прыватным жылым доме ў вёсцы Лахва. Ратавальнікам паведамілі пра яго ў 17.53, на месца аператыўна адправіліся падраздзяленні МНС. Работнікі ведамства знайшлі ў доме цела пенсіянера — гаспадара жылля. Агонь пашкодзіў перакрыцце, падлогу, закапціў сцены і маёмасць.
Прычыны інцыдэнту і гібелі мужчыны высвятляюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/muzhchina-pogib-pri-pozhare-v-zhilom-dome-v-luninetskom-rajone-547010-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/luninecki-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/pensiyaner