Нецвярозы кіроўца каршэрынгавага Chevrolet ездзіў па Мінску. Парушальніка затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе [1] БелТА.
Мужчына 28 студзеня каля 5.10 раніцы ехаў за рулём іншамаркі побач з домам № 44 па вуліцы Янкоўскага, калі яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Кіроўца аказаўся нецвярозы, як паказаў агляд, у арганізме 26-гадовага парушальніка выявілі 2,31 праміле алкаголю. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйныя матэрыялы.
«Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення — патэнцыйна небяспечнае і грубае парушэнне ПДР», — нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Вадзіцеляў заклікаюць не рабіць памылак і не садзіцца за руль у нецвярозым выглядзе, паколькі зваротныя дзеянні могуць прывесці да сумных наступстваў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-zaderzhan-netrezvyj-voditel-na-karsheringe-547057-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[5] https://zviazda.by/be/tags/karsheryng