Аўтамабільныя запчасткі цяпер можна надрукаваць на прынтары. У тэхнапарку Брэста з’явіўся 3D-станок. Абсталяванне працуе з высокатрывалым пластыкам і можа адліць якую хочаце форму ўпрыгожання, фурнітуры і нават дэталяў рухавіка. 3D-прынтэр купілі, каб выконваць заказы для малога і сярэдняга бізнесу, які раней не мог дазволіць сабе ліццё, так як яго трэба было заказваць буйнымі партыямі, паведамляе [1] tvr.by.
Зараз у Брэсцкім тэхнапарку працягваецца рэканструкцыя. Ён павялічыцца адразу на 13 тысяч квадратных метраў. Гэта дазволіць адкрыць новыя вытворчасці і запрасіць больш рэзідэнтаў. Цяпер іх 55.
Дзмітрый Макарук, дырэктар Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка:
У лютым засяляюцца рэзідэнты, існуючыя рэзідэнты, якія чакалі гэтыя плошчы. І па факце запаўняльнасць практычна адразу 80% на бягучы дзень. У многіх чаканне вытворчых памяшканняў вельмі высокае. Ужо цяпер на адно памяшканне можа быць некалькі патэнцыйных удзельнікаў.
Якія менавіта рэзідэнты прыйдуць у тэхнапарк, стане вядома ў сакавіку — іх праекты пакажуць на вялікай канферэнцыі.
Прэв’ю: tvr.by
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/v_tekhnoparke_bresta_poyavilsya_3d_printer_dlya_pechati_avtomobilnykh_zapchastey/
[2] https://zviazda.by/be/tags/brescki-tehnapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/3d-pryntar
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabilnyya-zapchastki