Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб аказанні ўплыву на вынік матчу чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамілі [1] ў Следчым камітэце Беларусі.
Факт аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынік матчу чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі выявілі Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта і ГУБАЗіК МУС.
У дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба «Шахцёр» ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт 253 (замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў) названых.
Правядзенне следчых дзеянняў працягваецца, высвятляюцца абставіны здзейсненага злачынства.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/8755
[2] https://zviazda.by/be/tags/shahcyor-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet