Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 лютага выпусціць у абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Слуцк — культурная сталіца Беларусі 2023 года», паведамілі [1] ў Мінсувязі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры. На марцы намаляваны Слуцкі краязнаўчы музей і слуцкі пояс.
Мастак канверта і спецштэмпеля — Таццяна Дольская, дызайн — Марыны Віткоўскай.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 24 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://t.me/minsvaz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsuvyazi
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[4] https://zviazda.by/be/tags/sluck