У мінулым месяцы кітайская нацыянальная валюта «жэньміньбі» (юань) размясцілася на пятым радку па аб’ёме выкарыстання ў глабальных плацяжах. Гэта вынікае з галіновай справаздачы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле дадзеных Таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый (SWIFT ), які з’яўляецца глабальным пастаўшчыком паслуг у сферы абмену фінансавымі паведамленнямі, у снежні доля юаня ў міжнародных разліках склала 2,15 працэнта. Як стала вядома, спецыяльны адміністрацыйны раён КНР Сянган (Ганконг) з’яўляецца найбуйнейшым рынкам для афшорных здзелак у юанях, займаючы долю ў 73,85 працэнта ад сусветнага паказчыка. Пасля яго ў гэтым рэйтынгу ідуць Вялікабрытанія, Сінгапур і ЗША.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuan
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[7] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika