У Чэлябінску стартаваў пяты этап расійскай Маладзёжнай валейбольнай лігі сярод дзяўчат, паведамляе [1] БелТА.
Удзел у моладзевай лізе Расіі прымаюць дублюючыя склады каманд жаночай расійскай Суперлігі, дзе выступае сталічная «Мінчанка». Фарм-клубам «Мінчанкі» з’яўляецца юніёрская зборная Беларусі. У стартавым матчы пятага этапу нашы дзяўчаты ўпэўнена перайгралі «Цюмень-Прыбой» з Цюменскай вобласці — 3:0. Найбольш вострая барацьба разгарнулася ў стартавай партыі, якую беларускі выйгралі з лікам 25:21. У двух наступных сэтах нашы валейбалісткі не дазволілі саперніцам набраць і дваццаці ачкоў — 25:17 і 25:19.
У сераду жаночая юніёрская зборная Беларусі сустрэнецца з гаспадынямі пляцоўкі з «Дынама-Метара», паядынак у Чэлябінску стартуе ў 15.00 па мінскім часе. Пасля 15 гульняў сезона нашы дзяўчаты з 27 ачкамі займаюць 6-е месца сярод 14 каманд турніру. 2 і 3 лютага беларусак чакаюць паўторныя матчы супраць «Цюмені-Прыбоя» і «Дынама-Метара».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-volejbolistki-s-pobedy-startovali-na-pjatom-etape-molodezhnoj-ligi-rossii-547534-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valeybol
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladzezhnaya-liga-rasii
[4] https://zviazda.by/be/tags/minchanka-1