Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, перадае [1] БелТА.
«З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра гібель мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, — гаворыцца ў спачуванні. — Гэтаму злачынству няма і не можа быць ніякага апраўдання. Рашуча асуджаем любыя праявы агрэсіі, нецярпімасці і экстрэмізму ў якасці сродкаў дасягнення сваіх мэт. Перакананы, што ўсе вінаватыя панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне».
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Пакістана і грамадзянам гэтай краіны. Беларускі лідар адрасаваў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у трагедыі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravil-soboleznovanie-v-svjazi-s-gibeljju-musulmanskih-verujuschih-v-rezultate-terakta-v-547569-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/islamskaya-respublika
[5] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni