Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць падпісана сёння ў Харарэ, паведамляе [1] БелТА.
Як адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах, «заключэнне пагаднення накіравана на ўрэгуляванне падатковых узаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі і садзейнічанне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах».
Асноўнымі задачамі пагаднення з’яўляюцца размеркаванне правоў падаткаабкладання паміж дзяржавамі, устараненне двайнога падаткаабкладання, абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі, растлумачылі ў ведамстве.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belarus-i-zimbabve-dogovorilis-o-sotrudnichestve-v-nalogovoj-sfere-547558-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/padatkovaya-sfera