Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец бачыць даволі вялікія перспектывы супрацоўніцтва з Зімбабвэ па розных напрамках. Аб гэтым ён заявіў журналістам у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі, перадае [1] БелТА.
«Сёння мы бачым даволі вялікія перспектывы супрацоўніцтва па розных напрамках. Гэта датычыцца і падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх напрамках, як аграпрамысловы комплекс, машынабудаванне, медыцынскія тэхналогіі. Тое, што запатрабавана ў любой краіне. Улічваючы, што сёння Зімбабвэ з’яўляецца краінай, якая дынамічна развіваецца, у першую чаргу яны маюць патрэбу ў кадрах», — сказаў Андрэй Іванец.
На палях візіту з удзелам членаў дэлегацый абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Немалаважны аспект — падрыхтоўка спецыялістаў для навуковай сферы і высокіх тэхналогій. «Хто робіць стаўку на тэхналогіі сёння, атрымае вынік ужо заўтра», — падкрэсліў міністр.
Ён асабліва адзначыў і такі напрамак, як падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяна па рабочых спецыяльнасцях. Гэта актуальна для Зімбабвэ з улікам паставак у гэту краіну высокатэхналагічнай тэхнікі з Беларусі і планаў па развіцці вытворчага супрацоўніцтва.
Зімбабвэ багата на карысныя выкапні. «Але калі не падысці разумна да гэтага, то наўрад ці можна будзе атрымаць значны вынік», — звярнуў увагу Андрэй Іванец.
У час візіту Прэзідэнта ў Зімбабвэ падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж краінамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ivanets-vidit-bolshie-perspektivy-dlja-sotrudnichestva-belarusi-i-zimbabve-v-sfere-obrazovanija-547599-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-ivanec
[3] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya