Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад, ветэранаў і грамадзянскі персанал 2060-й базы захоўвання і рамонту Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны з 30-гадовым юбілеем, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«За адносна невялікі перыяд часу ў вайсковай частцы сфарміраваны згуртаваны высокапрафесійны калектыў, які ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы. Вамі выконваецца шырокі спектр задач па захоўванні ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, а таксама рамонце і мадэрнізацыі сродкаў сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння, сродкаў баявога кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асабісты склад, пастаянна ўдасканальваючы сваё майстэрства, наглядна дэманструе ўменне вырашаць складаныя і адказныя задачы ў інтарэсах умацавання абараназдольнасці роднай Беларусі. «Перакананы, так будзе і надалей», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабістаму складу і ветэранам базы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой і новых поспехаў у службе на карысць Беларусі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vps
[4] https://zviazda.by/be/tags/spa
[5] https://zviazda.by/be/tags/2060-ya-baza-zahouvannya-i-ramontu-vaenna-pavetranyh-sil-i-voyskau-supracpavetranay-abarony