У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях з 1 лютага будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннямі абласных саветаў дэпутатаў, паведамляе [1] БелТА.
Збор уводзіцца да 1 студзеня 2025 года. Яго стаўка складзе 1 базавую велічыню (1 БВ — Br37).
Шэраг катэгорый грамадзян вызвалены ад выплаты збору ў розных рэгіёнах, у тым ліку прадстаўнікі дзяржорганаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, грамадзяне, якія наведваюць нашу краіну па бязвізавым рэжыме на час «Славянскага базару ў Віцебску».
Пра поўны спіс вызваленых ад выплаты збору і неабходных дакументаў для пацвярджэння свайго статусу можна даведацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-brestskoj-vitebskoj-i-grodnenskoj-oblastjah-budut-vzimat-sbor-za-peresechenie-granitsy-na-mashine-547660-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zbor-za-perasyachenne-granicy
[3] https://zviazda.by/be/tags/perasyachenne-granicy
[4] https://zviazda.by/be/tags/byazvizavy-rezhym