У турыстычнай сферы занята каля 5% эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі. Пра гэта распавёў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, паведамляе [1] БелТА.
У беларусаў і гасцей краіны расце цікавасць да наведвання турыстычных аб’ектаў, адзначыў намеснік міністра. «Падарожнікаў становіцца больш і больш, але гэта толькі пачатак. Рэспубліканскі турыстычны конкурс „Пазнай Беларусь“ у тым ліку закліканы стварыць такую атмасферу, каб больш людзей хацелі падарожнічаць па розных кутках нашай краіны. Турыстычная сфера ў цэлым цікавая. Паводле афіцыйнай статыстыкі, каля 5% эканамічна актыўнага насельніцтва краіны занята ў турыстычнай сферы, а гэта амаль 200 тыс.чалавек», — сказаў Алег Андрэйчык.
У Беларусі стартаваў турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь». Тэматыкай мерапрыемства стаў Год міру і стварэння. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя. Заяўкі на ўдзел прымае Нацыянальнае агенцтва па турызме з 1 лютага па 30 верасня. Конкурс закліканы стымуляваць канкурэнтаздольнасць рынку турыстычных паслуг Беларусі і заахвочваць за ўклад у развіццё туріндустрыі. Конкурс спрыяе стварэнню станоўчага іміджу Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў і экскурсантаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-turisticheskoj-sfere-zanjato-okolo-5-ekonomicheski-aktivnogo-naselenija-belarusi-547738-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika