Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у другой нарадзе старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), да прадмета вядзення якіх адносяцца пытанні міжнародных адносін, абароны і бяспекі, паведамляе [1] БелТА.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні каардынацыі дзеянняў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў АДКБ у міжнародных парламенцкіх арганізацыях; узаемадзеяння Парламенцкай асамблеі АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі; ролі парламентарыяў ва ўмацаванні міру, стабільнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі; прыярытэты і актуальныя задачы старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ; праект змяненняў у Палажэнне аб удзеле Парламенцкай асамблеі АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі; прапановы парламентаў дзяржаў АДКБ па ўнясенні змяненняў у агульныя патрабаванні да парламенцкага маніторынгу ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі арганізацыі.
Сяргей Рачкоў выступіў па пытанні «Аб узаемадзеянні Парламенцкай асамблеі АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі». Сенатар адзначыў, што «ва ўмовах жорсткага геапалітычнага супрацьстаяння важнейшымі напрамкамі дзейнасці АДКБ з’яўляюцца павышэнне яе прэстыжу, выпрацоўка ўнутраных кансалідаваных падыходаў да рэалізацыі міжнароднага парадку дня як у рэгіянальным плане, так і планетарным маштабе». Гэтыя пытанні ўключаны ў прыярытэты старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ у 2023 годзе.
Фота: Савет Рэспублікі
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/rachkov-prinjal-uchastie-v-soveschanii-predsedatelej-komitetov-parlamentov-odkb-547781-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rachkou
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus