Па выніках мінулага года сярэднедушавы даход, які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні жыхароў Кітая, павялічыўся на 5 працэнтаў у гадавым вылічэнні і склаў 36.883 юаня (каля 5,5 тысячы долараў). Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле статдадзеных, за вылікам фактару змянення цэн гэты паказчык узрос на 2,9 працэнта ў гадавым вылічэнні. Як адзначаюць спецыялісты, у 2022 годзе павелічэнне даходаў насельніцтва ў асноўным адпавядала росту эканомікі Кітая. Пры гэтым тэмпы росту даходаў вяскоўцаў аказаліся вышэйшымі, чым у гарадскіх жыхароў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay