Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць конкурс «У аб’ектыве» — на лепшую фота- і відэапрацу. Яго мэты - прыцягненне ўвагі да гісторыі і традыцый органаў унутраных спраў, фарміраванне аб’ектыўнага ўспрымання грамадствам паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў, паведамілі [1] ў МУС.
Удзельнікамі могуць стаць усе, каму споўнілася 14 гадоў. Аўтарскія работы прымаюцца ў наступных намінацыях: «Гістарычная спадчына» (адлюстраванне гісторыі беларускай міліцыі, пераемнасці пакаленняў); «Міліцыя Беларусі» (адлюстраванне асаблівасцяў службы ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках МУС); «Шлях да зорак» (адлюстраванне імкнення моладзі служыць у АУС і ВВ МУС); «Міліцыя — дзецям» (адлюстраванне абароны правоў непаўналетніх і стварэння для іх бяспечных умоў); «З мірам да стварэння» (адлюстраванне імкнення міліцыі і грамадзян зрабіць нашу краіну мірнай, квітнеючай і бяспечнай); «За бяспеку разам» (адлюстраванне важнасці павышэння ўзроўню бяспекі, умацавання правапарадку і папярэджання правапарушэнняў); «Дарожная бяспека» (адлюстраванне забеспячэння бяспекі дарожнага руху і прафілактыкі парушэнняў правілаў дарожнага руху).
Аўтарскія работы з заяўкамі прымаюцца да 21 лютага па электронным адрасе [2]. Заяўка афармляецца ў адвольнай форме з дадзенымі аб удзельніку (прозвішча, імя і імя па бацьку, паштовы і электронны адрас, тэлефон, кароткае апісанне працы і назва намінацыі).
Азнаёміцца з умовамі правядзення конкурсу можна на сайце ведамства.
Конкурсная камісія ацэніць работы па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць, мастацкая каштоўнасць і тэхнічнае выкананне. Журы абярэ не больш за трох фіналістаў у кожнай намінацыі, сярод якіх па суме балаў вызначацца пераможцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru/news/10415
[2] http://uios@mvd.gov.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotazdymak