Батлеечны паказ і падарожжа па экспазіцыях рыхтуе Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі [1] БелТА ва ўстанове культуры.
Магіляўчан і гасцей горада запрашаюць у суботу, 4 лютага, на батлеечны паказ, дзе будуць прадстаўлены вясёлыя інтэрмедыі. Акрамя таго, гасцям мерапрыемства раскажуць аб тым, як зроблена батлейка, у чым асаблівасць лялек для такіх паказаў. Удзельнікі змогуць азнаёміцца і з гісторыяй містэрый.
На наступны дзень, 5 лютага, ва ўстанове культуры пройдзе аглядная экскурсія «Музейнае падарожжа», у час якой гараджане і госці горада змогуць азнаёміцца з экспанатамі, даведацца аб гісторыі будынка, яго архітэктуры, аб таямнічным пакоі-сейфе і зніклых скарбах. Гасцей установы культуры таксама азнаёмяць з пастаяннымі экспазіцыямі «Захаваная спадчына», «Галерэя народнага мастака Беларусі П.В. Масленікава» і «Таямніца крыжа».
Для наведвання мерапрыемстваў неабходны папярэдні запіс па тэлефонах: 8 (0222) 71-17-49, 8 (0222) 62-24-25.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/batlejku-i-puteshestvie-po-ekspozitsijam-gotovit-muzej-maslenikova-v-mogileve-548092-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/batleyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey-maslenikava
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou