Вёска Туньтоў, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), славіцца вытворчасцю ліхтароў, якія з’яўляюцца важнымі ўпрыгожваннямі падчас свята Вясны і фестываля ліхтароў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Штогод ад кастрычніка месцічы пачынаюць атрымліваць замовы з розных куткоў Кітая на чырвоныя ліхтары, а на ўездзе ў вёску часта ўтвараюцца доўгія чэргі з грузавікоў для перавозкі ліхтароў. Тут робяць палацавыя ліхтары «гаачэн», традыцыйная тэхніка вытворчасці якіх была ўключана ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Хэбэй.
Зараз выраб маленькіх ліхтарыкаў стаў апорнай галіной Туньтоў, якая дапамагае мясцовым жыхарам павялічыць свае даходы. Як паведаміў сакратар партыйнага аддзялення вёскі, у апошнія гады бесперапынна развіваецца вытворчасць палацавых ліхтароў. У вёсцы налічваецца звыш 1100 ліхтарных фабрык, якія штогод выпускаюць больш чым 100 мільёнаў пар ліхтароў. Сфарміравана база вытворчасці палацавых ліхтароў з цэнтрам у Туньтоў, якая ахоплівае дзясяткі бліжэйшых населеных пунктаў. Вырабам і продажам ліхтароў займаюцца звыш 70 тысяч мясцовых жыхароў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/festyval-lihtarou
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-tuntou
[7] https://zviazda.by/be/tags/hebey
[8] https://zviazda.by/be/tags/svyata-vyasny