Супрацоўнікі МНС летась выратавалі і эвакуявалі амаль 6 тыс. чалавек. Пра гэта падчас пасяджэння калегіі МНС заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае [1] БелТА.
Па словах міністра па надзвычайных сітуацыях, значныя намаганні выратавальнага ведамства былі накіраваны на прафілактычную работу па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. «Прымаемыя прафілактычныя меры дазволілі па выніках года выйсці на станоўчую дынаміку. Колькасць пажараў зменшылася на 4,8%, колькасць загінулых ад іх людзей — на 6,7%. На жаль, пры гэтым павялічылася з 4 да 14 колькасць загінулых ад пажараў дзяцей», — праінфармаваў міністр па надзвычайных сітуацыях. Кіраўнік выратавальнага ведамства дадаў, што пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ выратавана і эвакуявана каля 6 тыс. чалавек, у тым ліку 568 дзяцей. Акрамя таго, ратавальнікам удалося прадухіліць знішчэнне каля 2 тыс. будынкаў.
Як адзначыў Вадзім Сіняўскі, у мінулым годзе беларускімі ратавальнікамі таксама вялася праца па павышэнні ўзроўню супрацьпажарнай абароны інтэрнатаў. Гэта дазволіла знізіць на 80% (з пяці чалавек да аднаго) колькасць людзей, якія загінулі пры пажарах у інтэрнатах. Акрамя таго, на 54% знізілася колькасць аб’ектаў, якія не былі забяспечаны спраўнымі сістэмамі пажарнай аўтаматыкі.
Ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У пасяджэнні прынялі ўдзел Вадзім Сіняўскі, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/sotrudniki-mchs-v-proshlom-godu-spasli-i-evakuirovali-pochti-6-tys-chelovek-548137-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-sinyauski