Яркая праграма «Рытмы Афрыкі» пройдзе ў Белдзяржцырку з 4 лютага па 23 красавіка, паведамляе [1] БелТА.
На Мінскім манежы збяруцца майстры цырка з самага сэрца Афрыкі. Карэнныя жыхары кантынента здзівяць унікальнымі і непаўторнымі здольнасцямі, што дазволіць адчуць каларыт і нацыянальныя асаблівасці гэтага самабытнага рэгіёну. Выканаўцы нумароў — пераможцы самых прэстыжных цыркавых фестываляў і конкурсаў у Монтэ-Карла, Іспаніі, Францыі і Лацінскай Амерыцы.
На манежы — шоу папугаяў, акрабаты на вярблюдах, дрэсіраваныя буйвалы і мядзведзь, дзікабразы, удавы, паветраныя гімнасты на мачце і рамянях, жанглёры, акрабаты ў кольцах, клоўны і многае іншае.
Артыст нумароў «Жанглёры» і «Гульня з діаболо» Калаб Тесфае прызнаўся, што ён і яго партнёр па нумарах Хенок Тесфае ў захапленні ад цырка. «Мы ў захапленні ад людзей, якія тут знаходзяцца, ад самога шоу, краіна нам вельмі спадабалася. Таму вялікі дзякуй за тое, што ў нас ёсць такая магчымасць працаваць для беларускага гледача», — сказаў ён.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/ritmy-afriki-belgostsirk-s-4-fevralja-po-23-aprelja-predstavit-novuju-programmu-548239-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhcyrk
[3] https://zviazda.by/be/tags/rytmy-afryki
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus