Вядомы французскі мадэльер іспанскага паходжання, заснавальнік уласнага дома высокай моды Пака Рабан памёр ва ўзросце 88 гадоў, паведамляе [1] БелТА.
Адзначаецца, што мадэльер памёр сёння раніцай у камуне Плудальмеза ў французскім дэпартаменце Фіністэр. Прычына смерці не ўдакладняецца.
«Ён быў адным з самых дальнабачных дзеячаў моды XX стагоддзя, яго спадчына застанецца пастаяннай крыніцай натхнення», — гаворыцца ў паведамленні Дома Paco Rabanne у сацыяльных сетках.
Адзначаецца, што смелы выбар матэрыялаў Пака Рабана, яго спосаб іх апрацоўкі, авангарднае бачанне і творчая свабода паўплывалі на цэлае пакаленне куцюр’е.
Фота: дома Paco Rabanne
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/umer-izvestnyj-frantsuzskij-modeljer-pako-raban-548241-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/paka-raban
[3] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vysokaya-moda