Спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ кампаніі «Беларуснафта» па выніках студзеня скончылі бурэнне 6 свідравін, паведамілі [1] на прадпрыемстве.
Новыя аб’екты з’явіліся на чатырох нафтавых радовішчах. Гаворка ідзе аб Рэчыцкім, Паўднёва-Асташковічскім, Цішкоўскім і Мармовічскім радовішчах.
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belorusneft.by/sitebeloil/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusnafta-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/energetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta