Жанчыне заціснула руку ў машыне для сушкі тканін на прадпрыемстве ў Магілёве, паведамляе [1] МНС.
Інцыдэнт у аздобным цэху ААТ «Магатэкс» адбыўся ўвечары 3 лютага. Паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі паступіла ратавальнікам каля 22.18. Рука жанчыны была заціснутай у сушыльна-шырыльнай стабілізацыйнай машыне, прызначанай для сушкі тканін.
Работнікі МНС дэблакавалі руку жанчыны. Пацярпелая 1991 г. н. з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана.
Спецыялісты высвятляюць абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/412683/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/trauma