Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі дапамаглі захаваць жыцці пенсіянерам у Брэсцкай і Мінскай абласцях, паведамілі [1] БелТА.
Раніцай 3 лютага спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік пры пажары ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома ў в. Хідра Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Ён дапамог выратаваць жыццё пенсіянерцы 1949 г. н.
У той жа дзень паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Кротава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар 1955 г. н. Мужчыну шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.
У абодвух выпадках устанаўліваюцца прычыны ўзгарання.
Фота: МНС
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pozharnye-izveschateli-spasli-zhizni-dvum-pensioneram-v-brestskoj-i-minskoj-oblastjah-548341-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc-3