Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці сёння працуюць на 11 участках у Мінску, паведамляе [1] УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Парушэнні хуткаснага рэжыму мабільныя сістэмы фіксуюць на наступных участках: пр.Незалежнасці, вул. Прытыцкага, вул. Казінца, вул. Арлоўская, вул. Маякоўскага, пр. Пушкіна, пр. Дзяржынскага, дзе дзейнічае абмежаванне ў 60 км/г. Таксама датчыкі ўстаноўлены на Партызанскім праспекце (60, 70 км/г), Смілавіцкім тракце (80 км/г), МКАД (90 км/г).
Дзяржаўтаінспектары просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/23103
[2] https://zviazda.by/be/tags/daroga
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilnyya-datchyki-kantrolyu-hutkasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk