Магілёўскі «Барысфен» замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па баскетболе, паведамляе [1] БелТА.
Сёння «Барысфен» разграміў на выездзе аўтсайдараў спаборніцтваў баскетбалістаў «Гомельскіх рысяў» з розніцай у 47 ачкоў — 101:54.
Віцебскі «Рубон» саступіў на сваёй пляцоўцы рэзервоваму складзе БК «МІНСК» з мінімальнай розніцай у ліку — 77:78. Да гэтага баскетбалісты Віцебска атрымалі тры перамогі падрад, а мінчане пацярпелі два паражэнні запар. Яшчэ адзін фаварыт турніру «Гродна-93» упэўнена перайграў у Мінску сталічны клуб «Імпульс-БДУІР» — 84:73. Пасля сённяшніх паядынкаў у актыве «Барысфена» стала 37 ачкоў, на два балы менш у «Гродна-93», «Рубон» мае 34 ачкі.
Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць баскетбалісткі «Мінска», у якіх 34 ачкі пасля 18 гульняў, па 32 заліковых балы ў актыве Гродзенскай «Алімпіі» і дзеючага чэмпіёна краіны «Гарызонта», якія правялі на матч менш.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/borisfen-sohranil-liderstvo-v-chempionate-belarusi-po-basketbolu-548358-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat