Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі гасцявую перамогу ў чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе [1] БелТА.
У заключным выязным матчы цяперашняга сезона МХЛ юныя дынамаўцы сустракаліся з маскоўскімі «Крыламі Саветаў». Стартавая трэць скончылася з мінімальнай перавагай «баброў», незадоўга да перапынку лік адкрыў Мацвей Ладуцька, прызнаны лігай лепшым навічком студзеня. Іван Аношка і Данііл Ліпскі ўмацавалі перавагу «шыннікаў» у другім перыядзе, на што гаспадары здолелі адказаць толькі аднойчы. У заключнай трэці сапернікі абмяняліся шайбамі, у складзе гасцей вызначыўся Цімафей Каўгарэня. Выніковы лік — 4:2 на карысць бабруйчан.
Дзякуючы трохматчавай пераможнай серыі падапечныя Андрэя Міхалёва выйшлі на 2-е месца ў «сярэбраным» дывізіёне Захаду, у агульнай табліцы канферэнцыі наша каманда з 62 ачкамі ідзе шостай сярод 19 калектываў. Далей «Дынама-Шыннік» чакае апошняя ў бягучым рэгулярцы дамашняя серыя з шасці гульняў, якая стартуе 14 лютага матчам супраць падмаскоўнага «Атланта».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/hokkeisty-dinamo-shinnika-vyigrali-tretij-match-podrjad-v-mhl-548447-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dynama-shynnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakey