У РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» пройдзе абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер», паведамілі [1] БелТА у прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
На спаборніцтвах выступяць больш за 270 юных спартсменаў Мінскай вобласці, якія не займаюцца біятлонам і лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах. Раней удзельнікі абласных стартаў сталі пераможцамі занальных спаборніцтваў Міншчыны.
Праграма спаборніцтваў будзе складацца са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонак. Сёння ў 14.00 на старт спрынту выйшлі хлопчыкі і юнакі, у панядзелак пераможцаў і прызёраў у гэтым жа відзе праграмы вызначаць дзяўчынкі і дзяўчаты. 7 лютага ў «Раўбічах» пройдуць змешаныя эстафеты.
Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» праводзяцца на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Правядзенне рэспубліканскага фіналу турніру запланавана на 17-19 лютага.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/oblastnoj-etap-sorevnovanij-po-biatlonu-snezhnyj-snajper-startuet-v-raubichah-548417-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/snezhny-snayper-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/raubichy-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport