Наступны тыдзень у рабочым графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будзе прысвечаны пытанням эканомікі і бяспекі. Аб гэтым расказала журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, перадае [1] БелТА.
«Што датычыцца нашага маючага адбыцца графіка, вядома, у першую чаргу гэта тыя самыя эканамічныя пытанні, якімі Прэзідэнт займаецца ўвесь апошні час найбольш інтэнсіўна. Вы гэта ведаеце і бачыце. Увесь тыдзень Прэзідэнт будзе працаваць тут, у сталіцы, у Палацы Незалежнасці. І ўвесь наступны тыдзень, напрыклад, будзе прысвечаны пытанням эканомікі. У першую чаргу самым вострым пытанням. Плюс, вядома, будзе і дастаткова сур’ёзная размова, што датычыцца бяспекі. Зверыць гадзіннікі па сітуацыі на сённяшні дзень — гэта, вядома, таксама неабходна», — заявіла прэс-сакратар.
Акрамя таго, наперадзе чакаецца шэраг маштабных мерапрыемстваў. Напрыклад, у сферы АПК, нягледзячы на міжсезонне. «Вельмі важны падрыхтоўчы перыяд. Як заўсёды Прэзідэнт гаворыць: закласці той фундамент, з якім мы будзем працаваць на перспектыву. Хачу праанансаваць: наколькі я ведаю, па адным з напрамкаў сферы АПК будзе вельмі сур’ёзная размова ў бліжэйшы час. Да яе зараз рыхтуюцца», — сказала Наталля Эйсмант.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/predstojaschaja-nedelja-v-rabochem-grafike-lukashenko-budet-posvjaschena-voprosam-ekonomiki-i-548465-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/eysmant
[4] https://zviazda.by/be/tags/apk