Пасольства Беларусі ў Турцыі працягвае адсочваць сітуацыю па наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых у выніку землетрасенняў. Такая інфармацыя размешчана [1] на старонке беларускай дыпмісіі.
«Устаноўлены два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі», — распавялі ў пасольстве.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС накіраваць у Турцыю аварыйна-выратавальны атрад, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.
Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.turkey.mfa.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zemletrasenne