Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лютым прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
- Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук правядзе прыём грамадзян 8 лютага ў Жабінкаўскім райвыканкаме,
- Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч — 9 лютага ў Лунінецкім райвыканкаме,
- міністр унутраных спраў Іван Кубракоў — 16 лютага ў Жлобінскім райвыканкаме,
- міністр фінансаў Юрый Селіверстаў — 16 лютага ў Дзятлаўскім райвыканкаме.
- 17 лютага ў Горацкім райвыканкаме прыём правядзе міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
- 21 лютага пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ў Капыльскім райвыканкаме і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо ў Гомельскім райвыканкаме.
- Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка правядзе прыём грамадзян у Астравецкім райвыканкаме 28 лютага.
Прэв’ю: БелТА