Адкрыты конкурс малюнкаў «Захаваем прыроду роднага краю» праходзіць у Магілёве, паведаміла [1] намеснік дырэктара па культурна-забаўляльнай дзейнасці Палаца культуры вобласці Юлія Сямёнава.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы жыхар краіны — праводзіцца ён у дыстанцыйным фармаце. Лепшыя тэматычныя малюнкі будуць выбіраць у некалькіх узроставых катэгорыях: да 6 гадоў, ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 14, ад 15 да 17 і ад 18 гадоў і старэйшыя. Ацэньваць прадстаўленыя работы журы будзе па тым, наколькі раскрыта заяўленая тэма, творчай задуме, каларытнасці і нагляднасці, а таксама ацэняць эмацыянальнае і мастацкае ўспрыманне малюнкаў.
Паводле слоў арганізатараў, тэматычны конкурс накіраваны не толькі на стварэнне ўмоў для творчай рэалізацыі дзяцей і моладзі, але і прывіццё экалагічнай культуры, беражлівага стаўлення да прыроды і навакольнага асяроддзя.
Творчыя работы ў электронным варыянце прымаюцца на конкурс да 14 красавіка. Падвядзенне вынікаў — 19 красавіка. У кожнай узроставай катэгорыі будуць прысуджаць І, ІІ і ІІІ месца.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Палаца культуры вобласці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://dko-mogilev.by/2023/01/23/otkrytyj-konkurs-risunkov-sohranim-prirodu-rodnogo-kraja/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/malyunki