Усе інтэграцыйныя праекты ў банкаўскай сферы з Расіяй павінны быць выгадныя Беларусі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нарадзе аб праекце закона «Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці», перадае [1] БелТА.
У час нарады Прэзідэнт у тым ліку пацікавіўся, ці ўсе пытанні інтэграцыйнага парадку дня Саюзнай дзяржавы ў частцы банкаўскай сферы будуць закрыты прыняццем абноўленага Банкаўскага кодэкса.
«Усе гэтыя інтэграцыйныя праекты ў банкаўскай сферы з Расіяй павінны быць нам выгадныя. Гэта наш крытэрый», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vse-proekty-v-bankovskoj-sfere-s-rossiej-dolzhny-byt-vygodny-belarusi-548767-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/narada
[4] https://zviazda.by/be/tags/bankauski-kodeks-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava