Юніёрская зборная Беларусі па хакеі завяршыла выступленне на міжнародным турніры па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023, паведамляе [1] БелТА.
У трэцім і заключным матчы асноўных спаборніцтваў нашы хлопцы сустракаліся з жаночай зборнай Расіі. Напярэдадні каманды сышліся ў матчы за бронзу турніру ў фармаце «3 на 3», адкуль пераможцамі выйшлі расіянкі (1:0). Сёння беларусам удалося ўзяць пераканаўчы рэванш: ужо ў стартавай трэці нашы юніёры паразілі чужыя вароты чатыры разы, у другім перыядзе дабавілі адразу шэсць шайбаў, у заключным — яшчэ дзве. У выніку разгромная перамога з лікам 12:0, хэт-трыкам за нашу каманду вызначыўся Дзмітрый Хабян, пяць рэзультатыўных балаў набраў Ілья Іваноў.
Раней юніёрская зборная Беларусі перамагла на турніры равеснікаў з Казахстана (4:2), а таксама ўступіла расійскім юнакам (1:3). Падагульняючая пазіцыя нашай каманды на Eurasia Jastar Cup — 2023 будзе відаць пасля заканчэння матчу паміж зборнымі Расіі-U16 і Казахстана-U18.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-juniory-razgromili-zhenskuju-sbornuju-rossii-po-hokkeju-na-turnire-v-astane-548845-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/astana
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurasia-jastar-cup-2023