На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства фінансаў, якім уносяцца змяненні ў ведамасную пастанову ад 4 лістапада 2016 года нумар 96 «Аб патрабаваннях да правіл унутранага кантролю», паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакумент распрацаваны для ўдасканалення ўмоў ажыццяўлення дзейнасці прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер пры выкананні імі патрабаванняў заканадаўства ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння (ПАД/ФТ).
Змяненні накіраваны на паляпшэнне сістэмы ўнутранага кантролю па ПАД/ФТ для забеспячэння належнай праверкі кліентаў, іх прадстаўнікоў, іншых удзельнікаў фінансавых аперацый.
У прыватнасці, яны прадугледжваюць парадак правядзення прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер працэдуры аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў, у тым ліку нерэзідэнтаў, без іх асабістай прысутнасці.
Для ідэнтыфікацыі кліентаў можа выкарыстоўвацца працэдура web-ID, якая ўяўляе сабой форму ідэнтыфікацыі на аддаленай аснове шляхам устанаўлення відэасувязі з кліентам у інтэрнэце.
Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства фінансаў.
Свае заўвагі і прапановы з 8 па 18 лютага можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на адрас электроннай пошты law_securities@minfin.gov.by (з паметкай «ПМФ 38»).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minfin-predlagaet-obsudit-voprosy-regulirovanija-dejatelnosti-na-rynke-tsennyh-bumag-548964-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-finansau
[3] https://zviazda.by/be/tags/rynak-kashtounyh-paper
[4] https://zviazda.by/be/tags/pravily-unutranaga-kantrolyu