Як у Беларусі ідуць справы з пошукам карысных выкапняў, расказаў [1] БелТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
«На тэрыторыі нашай краіны выяўлены сляды ўрану і золата, радовішча жалезных руд і іншых карысных выкапняў. Аднак стрымліваючым фактарам іх далейшага вывучэння з’яўляюцца недастатковая эканамічная эфектыўнасць распрацоўкі з-за нізкай якасці сыравіны, якая ўступае імпартуемай, а таксама складаныя горна-геалагічныя ўмовы», — адзначыў міністр.
Разам з тым Мінпрыроды пастаянна прапрацоўвае варыянты давывучэння і паляпшэння якасных характарыстык гэтых карысных выкапняў, а таксама вядзе пошук тэхналогій іх абагачэння, у тым ліку ў краінах блізкага замежжа.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-minprirody-rasskazali-kak-v-belarusi-obstojat-dela-s-poiskom-poleznyh-iskopaemyh-548957-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-hudyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/karysnyya-vykapni