9-10 лютага адбудзецца Рэспубліканская зімовая спартакіяда работнікаў лясной гаспадаркі. Спаборніцтвы пройдуць на лыжна-біятлоннай базе «Заячая паляна» Лагойскага раёна.
Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца заўтра ў 14.45. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, у праграме двухдзённых спаборніцтваў — эстафетныя і індывідуальныя лыжныя гонкі. У асабіста-камандным заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, мужчынам — 5 кіламетраў. Усяго ўдзел у спартакіядзе прымуць каля 100 чалавек з усіх куткоў Беларусі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zayachaya-palyana
[2] https://zviazda.by/be/tags/lagoyskiy-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasnaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartakiyada