Пракуратура Брэсцкай вобласці падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе аб жорсткім забойстве жанчыны, паведамляе [1] БелТА.
На лаве падсудных апынуўся раней неаднаразова судзімы 26-гадовы мужчына. Будучы п’яным, ноччу 29 мая 2022 года ён пасварыўся з 39-гадовай жанчынай, у гасцях у якой знаходзіўся. Фігурант не менш за восем разоў ударыў яе нажом, біў рукам і нагамі па розных частках цела. Ад атрыманых траўм пацярпелая памерла на месцы.
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала маладога чалавека вінаватым па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК. Яго прысудзілі да 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама яму давядзецца выплаціць штраф. Акрамя гэтага, па рашэнні суда мужчына пройдзе прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
«Пінская міжраённая пракуратура ўнесла прадстаўленне кіраўніку сельвыканкама. Было ўказана на адсутнасць належнай увагі з боку кампетэнтнага органа за паводзінамі фігуранта ў побыце пасля яго вызвалення з папраўчай установы. У прыватнасці, ён не быў накіраваны для працаўладкавання, з ім не была праведзеная прафілактычная праца з мэтай сацыялізацыі», — адзначылі ў пракуратуры.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-pinskogo-rajona-poluchil-17-let-kolonii-za-zhestokoe-ubijstvo-odnoselchanki-549070-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[6] https://zviazda.by/be/tags/sud