У Беларусі пад яравую сяўбу назапашана 40,7% мінеральных угнаенняў, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 8 лютага пад яравую сяўбу 2023 года назапашана 494,5 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 40,7% ад плана. У тым ліку азотных угнаенняў назапашана 217,1 тыс. т — гэта 43,4% ад плана, фосфарных — 44,5 тыс. т (20,7%), калійных — 232,9 тыс. т (46,7%).
Акрамя таго, пад яравую сяўбу вывезена 36,4 млн т арганічных угнаенняў — 76,4% да плана.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-pod-jarovoj-sev-nakopleno-bolee-40-mineralnyh-udobrenij-549141-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya
[3] https://zviazda.by/be/tags/arganichnyya-ugnaenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaravaya-syauba