Летась грузаабарот порта Чжоўшань у горадзе Нінба, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), склаў 1,25 млрд тон, дзякуючы чаму па грузаабароце порт заняў першае месца ў свеце ўжо 14 гадоў запар, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Аб’ём кантэйнерных перавозак склаў 33,35 мільёна кантэйнераў, па гэтым паказчыку порт Чжоўшань выйшаў на трэцяе месца ў свеце. Каб стварыць буйны стратэгічны апорны пункт і ўзмацніць развіццё «двайной цыркуляцыі», порт супрацоўнічае з шэрагам транспартных прадпрыемстваў, бесперапынна аптымізуе абсталяванне марскіх шляхоў і дамагаецца новых прарываў у развіцці кантэйнерных ліній. Зараз праз Чжоўшань праходзіць 300 марскіх маршрутаў, уключаючы 120 маршрутаў у рамках найбуйнейшага транснацыянальнага праекта сучаснасці «Пояс і шлях».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/chzhoushan
[6] https://zviazda.by/be/tags/ninba
[7] https://zviazda.by/be/tags/port
[8] https://zviazda.by/be/tags/poyas-i-shlyah-0